BE RU EN

Даляр і еўра падаражэлі на першых таргах тыдня

  • 18.06.2018, 14:56

На валютных таргах 18 чэрвеня беларускі рубель знізіўся да амерыканскай валюты і еўра.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Падчас таргоў курс еўра вырас на 0,0119 рубля (0,51%) і склаў 2,3287 рубля.

Курс даляра ЗША павялічыўся на 0,0095 рубля (0,47%) да 2,0102 рубля.

Курс расейскага рубля знізіўся на 0,0211 рубля (0,66%) і склаў 3,1700 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Апошнія навіны