BE RU EN

Мелані Трамп раскрытыкавала іміграцыйную палітыку мужа

  • 18.06.2018, 10:11

Жонка амерыканскага лідара спадзяецца на тое, што ўрад ЗША здолее правесці паспяховую рэформу.

Першая лэдзі Злучаных Штатаў Мелані Трамп раскрытыкавала іміграцыйную палітыку адміністрацыі Дональда Трампа. Пра гэта заявіла яе прадстаўніца Стэфані Грышэм, паведамляе CNN.

«Місіс Трамп ненавідзіць глядзець на тое, як дзяцей разлучаюць з іхнімі сем'ямі», – сказала яна.

Паводле словаў Грышэм, жонка амерыканскага лідара спадзяецца на тое, што ўрад ЗША здолее стварыць паспяховую іміграцыйную рэформу. «Яна мяркуе, што мы павінны быць краінай, якая выконвае ўсе законы, але пры гэтым краінай, якая кіруецца сэрцам», – дадала прадстаўніца першай лэдзі.

Апошнія навіны