BE RU EN

Польскі пенсіянер паводле ўзроўню жыцця сур'ёзна абагнаў беларускага

  • 18.06.2018, 9:15

Як пенсіі беларусаў выглядаюць на фоне суседніх краінаў.

Сярэдняя майская пенсія ў Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, склала 340,53 рубля. Партал tut.by паглядзеў, як пенсіі беларусаў выглядаюць на фоне выплатаў у суседніх краінах.

У Расеі сярэдні памер прызначаных пенсій са студзеня да красавіка 2018 года склаў 428 рублёў (усе сумы ў тэксце пералічаныя ў беларускія рублі паводле курсу Нацбанка на 15 чэрвеня). У краіне жыве амаль 43 мільёны пенсіянераў, блізу 40 мільёнаў з іх атрымліваюць страхавыя пенсіі паводле старасці. У 2018 годзе сярэдні памер такой пенсіі склаў 423 рублі.

Нагадаем, у Расеі з 2019 года пачнецца павышэнне пенсійнага ўзросту з пераходным перыядам, заявіў раней прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

Урад Расеі прапаноўвае паэтапна павысіць пенсійны ўзрост да 65 гадоў для мужчынаў і 63 гадоў для жанчынаў. Пераходны перыяд пачнецца у 2019 годзе і будзе доўжыцца да 2028 года для мужчынаў і ажно да 2034 года для жанчынаў.

Цяпер сярэдняя пенсія паводле старасці ў Літве складае 724 рублі, у Латвіі – 762 рублі. У Эстоніі ў першым квартале 2018 года сярэдняя пенсія паводле старасці складала 984 рублі за месяц. Гэта на 6% больш, чым год таму.

У Польшчы сярэдні памер пенсій на люты складаў 1159 рублёў.

Апошнія навіны