BE RU EN

Фотафакт: У Віцебску малююць графіці «Абаронца сноў»

  • 17.06.2018, 17:10

Вулічную карціну малююць студэнты мастграфа ВДУ.

У дварах на вуліцы Кірава недалёка ад адміністрацыі Чыгуначнага раёна хутка з'явіцца новая вулічная карціна, яе малююць студэнты мастграфа ВДУ Наталля Дагіль і Аляксандр Канашонак, паведамляе news.news.vitebsk.cc.

Графіці «Абаронца сноў» стане трэцім арт-аб'ектам праекта вулічнага мастацтва «Гравітацыя» цяперашняга года і зноў упрыгожыць старую дрывотню. Усяго плануецца стварыць шэсць стрыт-артаў.

ФОТА: VITEBSK.CC

Першае графіці з гэтай серыі з'явілася непадалёк, таксама на хляве. Постар са старым сямейным фота віцебчукоў стварыў менскі мастак Андрэй Бусел. Крыху пазней у раёне гімназіі №2 аўдыявізуальны мастак Bazinato з Маладзечна намаляваў свайго «Даследчыка светаў».

ФОТА: VITEBSK.CC

Фестываль вулічнага мастацтва «Гравітацыя» быў створаны ў Віцебску дзевяць гадоў таму сацыяльнай культурнай установай «Віцебск для мяне».

ФОТА: VITEBSK.CC
ФОТА: VITEBSK.CC

Апошнія навіны