BE RU EN

Надвор'е ў Беларусі: На пяць градусаў гарачэй, чым у Барселоне

  • 17.06.2018, 15:29

На наступным тыдні будзе вельмі горача і без дажджоў.

На наступным тыдні ў Беларусі будзе да +29. У пятніцу, паводле прагнозаў сіноптыкаў, да +32.

Дажджоў па-ранейшаму не будзе, магчымыя кароткатэрміновыя ападкі, паведамляе Белгідрамет.

Праз сухое надвор'е і высокую імавернасць пажараў на большай частцы Беларусі забаранілі хадзіць у лес.

Дарэчы, у гішпанскай Барселоне на наступным тыдні тэмпература будзе вагацца ад +24 да +27 (у пятніцу), нагадвае belsat.eu.

Апошнія навіны