BE RU EN

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне з'яўлення ляўшэй

  • 17.06.2018, 14:56

Дамінанта правай ці левай рукі вызначаецца значна раней, чым было прынята меркаваць.

Спецыялісты даказалі, што дамінанта правай ці левай рукі вызначаецца яшчэ ў эмбрыянальным перыядзе развіцця чалавека.

Высветлілася, што на ўзнікненне леварукага ўплывае не толькі генетычная схільнасць індывіда, звязаная з функцыянаваннем правага і левага паўшар'я галаўнога мозгу. Новыя даследаванні паказалі, што прычына можа заключацца ў спінным мозгу, піша segodnya.ua.

Яшчэ ў канцы 80 гадоў мінулага стагоддзя навукоўцы даказалі, што дамінанта правай ці левай рукі вызначаецца яшчэ ў эмбрыянальным перыядзе развіцця чалавека. Ужо на трынаццатым тыдні плод дэманструе, якая рука ў яго будзе працоўнай – палец менавіта гэтай рукі звычайна смокча малы. Аднак дамінанта вызначаецца яшчэ раней – ужо на восьмым тыдні.

Нямецкія даследнікі з Рурскага ўніверсітэта высветлілі што леварукасць узнікае нашмат раней, чым галаўны мозг пачынае кантраляваць рух эмбрыёна, як гэта адбываецца ў дарослага homo sapiens. У плода рукі пачынаюць рухацца яшчэ да 15 тыдня, калі кара галаўнога мозгу пачынае падаваць сігналы тулаву.

Паразважаўшы, эксперты знайшлі новае тлумачэнне з'яўлення левакоў. Яны прыйшлі да высновы, што леварукасць з'яўляецца ў выніку актыўнасці генаў спіннога мозгу, які фармуецца раней за галаўны.

Даследнікі прааналізавалі, як гены выяўляюцца ў спінным мозгу ў перыяд выношвання з восьмага да дванаццатага тыдня і высветлілі, што існуюць значныя адрозненні ў левым і правам сегментах гэтага органа. Гэтыя сегменты адказваюць за рухі рук і ног, і цяпер спецыялісты падазраюць, што гэтыя адрозненні ўплываюць на тое, якая рука будзе дамінантнай.

Апошнія навіны