BE RU EN

У Расеі рыхтуецца хваля пратэстаў

  • 16.06.2018, 21:46

Сёння ў РФ ужо прайшлі першыя мітынгі супраць павышэння пенсійнага ўзросту.

Расейцы, незадаволеныя планамі ўрада падняць пенсійны ўзрост, пачалі выходзіць на акцыі пратэсту - як і асцерагаліся ў Крамлі. Першы такі мітынг прайшоў у Новасібірску, аналагічныя акцыі рыхтуюцца ў Омску, Сыктыўкары, Саратаве і іншых гарадах, піша newsru.com.

Мітынг у Новасібірску сабраў блізу 300 чалавек. Акцыю заявілі Партыя пенсіянераў і «Пенсіянеры за годнае жыццё». На яе таксама прыйшлі сябры «Левага фронту», Лібертарыанскай партыі і прыхільнікі палітыка Аляксея Навальнага.

Людзі, якія сабраліся на плошчы Леніна запатрабавалі ад урада скасаваць павышэння пенсійннага ўзросту, спыніць рост коштаў на бензін і сысці ў адстаўку.

Людзі, якія выступалі перад прысутнымі, заклікалі сібіракоў паўторна выйсці на новую акцыю пратэсту супраць павышэння пенсійнага ўзросту 28 чэрвеня.

У Разані сёння, 16 чэрвеня, прайшлі адзіночныя пікеты супраць пенсійнай рэформы. Першым у пікет стаў прыхільнік апазіцыянера Аляксея Навальнага Аляксей Барысаў. Ён разгарнуў на плошчы Перамогі, перад будынкам Муніцыпальнага культурнага цэнтра плакат: «Працуй - плаці - здыхай! Патрабуем скасавання павышэння пенсійннага ўзросту».

Мітынгі супраць новай пенсійнай рэформы рыхтуюцца і ў іншых гарадах. 1 ліпеня акцыя супраць павышэння пенсійнага ўзросту плануецца ў Омску.

Сыктыўкарцы таксама збіраюцца выйсці на мітынг 1 ліпеня. Жыхары іншага горада Комі - Саснагорскі - маюць намер пратэставаць 24 чэрвеня.

У Саратаве акцыі пратэсту гатовыя арганізоўваць КПРФ.

14 чэрвеня прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў падчас пасяджэння кабінета міністраў абвясціў пра пастанову ўрада падвысіць пенсійны ўзрост. Згодна з прапановай Кабміна, гаворка ідзе пра паэтапнае павышэнне - з пачатку наступнага года на працягу наступных 15 гадоў. У выніку пенсійны ўзрост у Расеі павінен будзе павялічыцца на пяць гадоў для мужчын, да 65 гадоў, і на восем гадоў для жанчын, да 63 гадоў.

Характэрна, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін у 2005 годзе заявіў: «Я супраць павелічэння тэрмінаў пенсійннага ўзросту! І пакуль я прэзідэнт, такая пастанова прынятая не будзе!» Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у апраўданне свайго шэфа заўважыў, што абставіны змяніліся. «Тут важна ўспомніць, што ўсё ж такі гэта было 13 гадоў таму», - сказаў Пяскоў. Ён дадаў, што «прэзідэнт не ўдзельнічае ў прапрацоўцы гэтага пытання».

Апошнія навіны