BE RU EN

Мядзведзеў унёс у Дзярждуму закон аб падвышэнні пенсійнага ўзросту і ПДВ

  • 16.06.2018, 16:35

Штогод пенсійны ўзрост будзе павялічвацца на год.

Расейскі ўрад унёс у Дзярждуму законапраект аб паэтапным падвышэнні пенсійнага ўзросту да 65 гадоў для мужчын і 63 - для жанчын. Адпаведны загад сёння падпісаў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, які на гэтым тыдні абвясціў аб пачатку рэформы, паведамляе «Радыё Свабода».

Яна, як і гаварылася раней, прадугледжвае пераходны перыяд з 2019 да 2034 год са штогадовым павелічэннем пенсійнага ўзросту на адзін год.

Таксама ў сёння ў Дзярждуму быў унесены законапраект аб павелічэнні падатку на дададзеную вартасць (ПДВ) з 18 да 20 адсоткаў.

Раней «Ведомости» паведамілі, што ў Крамлі прапрацоўваюць магчымасць змякчэння пенсійнай рэформы, калі яна прывядзе да абвастрэння пратэстных настрояў у краіне.

У прэс-службе прэзідэнта заяўлялі, што Пуцін не ўдзельнічаў у абмеркаванні рэформы і што яна цалкам знаходзіцца ў падпарадкаванні ўрада.

Апошнія навіны