BE RU EN

У нядзелю сіноптыкі абяцаюць дажджы і навальніцы

  • 16.06.2018, 12:54

Але ў другой палове дня значна пацяплее.

Дажджы і навальніцы чакаюцца 17 чэрвеня ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па ўсходзе краіны, днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палове прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы.

Вецер будзе няўстойлівы, слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу і раніцай складзе 10–16 градусаў вышэй за нуль, у другой палове дня паветра прагрэецца да 20–26 градусаў цяпла, месцамі – да плюс 28 градусаў.

Апошнія навіны