BE RU EN

У менскім метро пасажыр скочыў пад цягнік

  • 16.06.2018, 12:47

Пасажыр знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"Пацярпеламу зробленая дапамога ў поўным аб'ёме. Аперацыя для ягонага ратавання доўжылася больш за шэсць гадзінаў. Яе праводзіла брыгада хірургаў, траўматолагаў, нейрахірургаў", – сказалі ў прэс-службе. Цяпер пацыент знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў Гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі Менска.

15 чэрвеня ў 21.35 пад прыбылы на станцыю "Плошча Перамогі" цягнік скочыў чалавек. Яго шпіталізавалі ў БХМД.

Апошнія навіны