BE RU EN

Канцэрн Orlen інвесціруе ў нафтахімічны сектар Польшчы 2 мільярды еўраў

  • 15.06.2018, 20:22

Гэта стратэгічнае рашэнне як для самога канцэрна, так і для польскай эканомікі агулам.

Польскі канцэрн Orlen пачынае рэалізацыю самага буйнога ў сваёй гісторыі праекта па развіццю нафтахімічнага сектара, паведамляе «Радио Польша».

Новая інвестыцыя складзе больш за 8 мільярдаў 300 мільёнаў злотых (амаль 2 мільярды еўраў). Гэта азначае, што вытворчасць павінна павялічыцца на траціну. Старшыня канцэрна Orlen Даніэль Абайтэк сцвярджае, што капіталаўкладанні ў развіццё нафтахімічнага сектара - гэта стратэгічнае рашэнне як для самога канцэрна, так і для польскай эканомікі агулам.

Цяпер Польшча імпартуе нафтахімічную прадукцыю на суму 2 мільярды злотых. Стварэнне новых вытворчых магутнасцяў дасць магчымасць Польшчы стаць экспарцёрам такога віду прадукцыі. Інвестыцыя павінна акупіцца на працягу 5-6 гадоў.

Апошнія навіны