Янот, які забраўся на хмарачос стаў зоркай Сеціва
- 15.06.2018, 20:00
У Амерыканскім горадзе Сэнт-Пол янот забраўся на 25-павярховы будынак.
Янот, што забраўся на 25-павярховы будынак у амерыканскім горадзе Сэнт-Пол у штаце Мінесота, прыцягнуў увагу карыстальнікаў сацыяльнага сеціва па ўсім свеце, піша сайт ria.ru.
Жывёлу ўпершыню заўважылі ў панядзелак на фасадзе аднаго з офісных будынкаў Сэнт-Пола. На наступны дзень супрацоўнікі радыёстанцыі MPR звярнулі ўвагу, што янот застаўся ўсё там жа без ежы і вады. Яго паспрабавалі дастаць, выкарыстоўваючы доўгі шост, аднак звярок выслізнуў і пачаў падымацца ўверх.
Карыстальнікі сацыяльных сетак сачылі за ўзыходжаннем «альпініста», а прысвечаны яму хэштег #mprraccoon стаў вірусным у Twitter. Мэр Сэнт-Пола Мелвін Картэр запэўніў, што ўлады з уладальнікамі будынка і абслуговым персаналам спрабуюць прыдумаць спосаб зняць янота.
З выратавальнай аперацыяй, аднак, узніклі цяжкасці: пажарнікі, ацаніўшы сітуацыю, паведамілі, што дапамагчы жывёле не змогуць, а вокны ў будынку не адчыняліся.
Некаторым супрацоўнікам офісаў удалося засняць працэс узыходжання паблізу.
Сам янот, дабраўшыся да вечара аўторка да 23-га паверха, наважыў адпачыць і заснуў. Тым часам на даху для жывёльны паставілі міскі з каціным кормам і вадой, разлічваючы прыцягнуць яго ўвагу.
Нарэшце, у ноч на сераду звярок шчасна дасягнуў даху, дзе яго злавіў абслугоўваючы персанал будынка.