BE RU EN

Сяргей Шнураў апублікаваў верш аб падвышэнні пенсійнага ўзросту

  • 15.06.2018, 14:27

Музыка адрэагаваў на заяву прэм'ера РФ Дзмітрыя Мядзведзева.

Лідар гурта «Ленінград» Сяргей Шнураў апублікаваў у Instagram верш, прысвечаны падвышэнню пенсійнага ўзросту ў Расеі.

«Пенсійны ўзрост - гэта ідал,

Вобраз, а пад фарбамі - фанера.

Можа ёсць, але я даўно не бачыў,

Не ў сне, а ў яве пенсіянера», - напісаў Шнураў.

Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў 14 чэрвеня абвясціў аб падвышэнні пенсійнага ўзросту ў Расеі. Для жанчын ён складзе 63 гады замест 55 гадоў, для мужчын - 65 замест 60 гадоў. Падвышэнне пачнецца з 2019 года і будзе доўжыцца аж да 2034 года. Усе парламенцкія фракцыі, акрамя «Адзінай Расеі», паабяцалі прагаласаваць супраць падвышэння пенсійнага ўзросту.

У тлумачальнай запісцы да законапраекта (дакумент ёсць у РБК) гаварылася, што нераўнамернасць падвышэння пенсіённага ўзросту (для мужчын на 5 гадоў, для жанчын - на 8) звязаная са «змяненнем статусу жанчыны ў грамадстве». Адной з прычын змены гэтага статусу, на думку аўтараў законапраекта, стала «роўнае размеркаванне хатняй нагрузкі на сямейнікаў».

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў патлумачыў прапанову ўрада падвысіць узрост выхаду на пенсію тым, што «ніводная краіна не існуе ў вакууме». У 2005 годзе расейскі лідар Уладзімір Пуцін заяўляў, што пенсійны ўзрост не будзе падвышацца падчас ягонага прэзідэнцтва. Пяскоў падкрэсліў, што гэтыя словы прагучалі 13 гадоў таму, а з таго часу адбыліся змены «і з пункту гледжання дэмаграфіі, і з пункту гледжання развіцця эканомікі».

Апошнія навіны