Ілля Івашка выйшаў у 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Нотынгеме
- 15.06.2018, 9:04
Беларус у трох сэтах перамог гішпанца Адрыяна Менэндэс-Масэйраса.
Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (115-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду турніру ў брытанскім Нотынгеме, паведамляе БелТА.
У матчы 1/8 фіналу Ілля перамог гішпанца Адрыяна Менэндэс-Масэйраса (151) – 4:6, 6:3, 6:4.
У жаночым адзіночным разрадзе беларуска Вера Лапко (84) сустракалася з 42-й ракеткай планеты харваткай Доннай Векіч і саступіла ў двух сэтах – 2:6, 6:7 (6:8). У паядынку за выхад у паўфінал Векіч згуляе з нямецкай тэнісісткай Монай Бартэль (117).
У стартавым раўндзе Лапко перамагла харватку Яну Фет (107) – 7:6 (7:5), 6:4.
На мужчынскім турніры ў нямецкім Штутгарце беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд закончылі выступленне на чвэрцьфінальнай стадыі, саступіўшы сёння польска-шведскай пары Марцін Маткоўскі / Роберт Ліндстэт – 3:6, 4:6.