BE RU EN

У Менску дзевяцікласнік ладзіў падпалы ў шматпавярхоўках

  • 14.06.2018, 21:57

Пасля падпалу падлетак пакідаў месца здарэння і на вуліцы назіраў за працай супрацоўнікаў МНС.

Удзень 5 лютага 16-гадовы падлетак з дапамогай запалак падпаліў кардонныя скрынкі ў дапаможным памяшканні на дзясятым паверсе дома на Нёманскай у Менску. У выніку, кааператыву была нанесеная шкода на агульную суму больш за 6,4 тысячы рублёў. А 3 траўня школьнік падпаліў дзверы з палімернай ашалёўкай на дзявятым паверсе дома на Каменнагорскай. Шкода склала 1 тысячу рублёў, паведамляе kp.by.

У абодвух выпадках супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на паведамленне жыхароў дома, ліквідавалі ўзгаранне, ніхто не пацярпеў.

Камеры відэаназірання ў пад'ездзе зафіксавалі, як адбываўся другі падпал. Праз некалькі гадзін была ўстаноўленая асоба падазронага, і ён быў затрыманы.

У гэтыя дні падлетак прагульваў школу. Кватэры ён выбіраў выпадковым чынам. Пасля падпалу пакідаў месца здарэння і на вуліцы назіраў за працай супрацоўнікаў МНС, паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК Менску Марына Дранькова.

Школьніку выстаўленае абвінавачванне за хуліганства і пашкоджанне маёмасці. Крымінальная справа накіраваная ў суд.

Апошнія навіны