BE RU EN

У Барысаве на заводзе агрэгатаў замест заробкаў даюць малако

  • 14.06.2018, 21:30

У Барысаве адразу некалькі прадпрыемстваў сутыкнуліся з эканамічнымі цяжкасцямі.

У Барысаве адразу некалькі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у холдынг «Аўтакампаненты» сутыкнуліся з эканамічнымі цяжкасцямі, якія вырашылі перакласці на плечы... працаўнікоў завода. Прынамсі, на заводзе агрэгатаў.

Замест заробку - прадукцыя. У Барысаве кіраўніцтва завода агрэгатаў абавязала работнікаў падпісаць згоду на атрыманне часткі заробку мясной і малочнай прадукцыяй. Пакуль гаворка ідзе толькі пра 20 рублёў.

Працяг - у відэаматэрыяле «Белсата».

Апошнія навіны