BE RU EN

З ЦТ па расейскай мове выгналі 5 абітурыентаў, па беларускай мове - 2

  • 14.06.2018, 20:01

Абітурыенты спрабавалі выкарыстаць на ЦТ тэлефоны.

З цэнтралізаванага тэставання па расейскай мове, якое адбылося 14 чэрвеня, выгналі 5 абітурыентаў. Яны спрабавалі выкарыстаць мабільныя тэлефоны, што забаронена. Трое маладых людзей «праваліліся» ў Менску (два ў БНТУ і адзін у БДПУ імя М. Танка), па адным - у Менскай і Віцебскай абласцях, паведаміў sb.by дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

На ЦТ па расейскай мове не прыйшло больш за 2 тысячы чалавек з амаль 67 тысяч зарэгістраваных.

Цікава, што з ЦТ па беларускай мове былі выдаленыя 2 абітурыенты. Іх злавілі са шпаргалкамі. Адзін здаваў цэнтралізаванае тэставанне ў БНТУ, другі - у медуніверсітэце.

У суботу, 16 чэрвеня, будзе ЦТ па грамадазнаўстве.

Апошнія навіны