BE RU EN

Польшча інвестуе €25 мільярдаў у марскую і рачную гаспадарку

  • 14.06.2018, 19:55

У 2019 годзе Польшча будзе прэтэндаваць на ўступленне ў раду Сусветнай марской арганізацыі.

У Шчэцін прыбыло 800 гасцей з 40 краін, у тым ліку некалькі міністраў у марскіх справах, паведамляе «Радио Польша».

Як сказаў міністр марской гаспадаркі і рачнога суднаходства Марэк Грубарчык, у Польшчы надаюць вялікую ўвагу водным шляхам злучэння:

«Польшча ўкладвае сродкі ў развіццё рачнога суднаходства. Найбліжэйшымі гадамі мы збіраемся інвеставаць блізу 25 млрд еўра ў развіццё марской гаспадаркі, у тым ліку ў пашырэнне партоў і рачных шляхоў зносін».

Дні мора завершацца ў пятніцу.

У 2019 годзе Польшча будзе прэтэндаваць на ўступленне ў раду Сусветнай марской арганізацыі.

Апошнія навіны