BE RU EN

Магілёўскі актывіст прымусіў улады прыбраць «георгіеўскую стужку»

  • 14.06.2018, 15:25

Сімвал расейскай агрэсіі прыбралі з гарадскога аўтобуса.

Георгіеўскія стужкі ў Магілёве можна сустрэць цяпер ужо не так часта, як некалькі гадоў таму, але ААТ «Стужка» на ліст магілёўца з просьбай спыніць выпуск чорна-жоўтых стужак адказала катэгарычнай адмовай. На гэты раз стужку забаранілі вешаць у акне гарадскога аўтобуса, піша mogilev.online.

У групе «Life Магілёў» з'явілася фота адказу «Магілёўаблаўтатранса» на зварот актывіста Станіслава Паўлінковіча, у якім паведамляецца, што з аконнага праёму аўтобуса прыбраная «георгіеўская стужка». На шыбе і ў вокнах транспартных сродкаў нельга вешаць прадметы, не прадугледжаныя канструкцыяй, гаворыцца ў адказе ўстановы.

Станіслаў Паўлінковіч - вядомы магілёўскі апазіцыйны актывіст, праз свае палітычныя погляды не раз меў праблемы з уладамі.

Апошнія навіны