BE RU EN

Названая самая прыгожая ў свеце футбольная заўзятарка

  • 14.06.2018, 12:41

Конкурс праходзіў у нямецкім горадзе Фрайбургу.

Бельгійка Зоэ Брунет стала пераможцай конкурсу «Міс мундыяль – 2018», піша lenta.ru.

«Я ганаруся сваім тытулам. Спадзяюся, што і бельгійская зборная, як і я, пераможа ў Чэмпіянаце свету», – сказала пасля перамогі Брунет. Другое месца заняла прыгажуня з Нямеччыны Анахіта Рэбайн, трэцяе – датчанка Аманда Петры.

Конкурс праходзіў у нямецкім горадзе Фрайбургу. У ім удзельнічалі красуні 32 краінаў-удзельніцаў чэмпіянату свету 2018 года. Паводле правілаў мерапрыемства, усе ўдзельніцы павінны былі разбірацца ў футболе і быць ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў.

На сусветным першынстве нацыянальная каманда Бельгіі згуляе ў групе супраць зборных Панамы, Туніса і Англіі. Чэмпіянат свету пройдзе з 14 чэрвеня да 15 ліпеня ў 11 гарадах Расеі.

На мировом первенстве национальная команда Бельгии сыграет в группе против сборных Панамы, Туниса и Англии. Чемпионат мира пройдет с 14 июня по 15 июля в 11 городах России.

Апошнія навіны