BE RU EN

АЗХЗ: У 2017 годзе ў паўночнай Сірыі ўжывалася хімічная зброя

  • 13.06.2018, 20:01

Факт выкарыстання зарына і хлору пацверджаны падчас лабараторнага аналізу.

У сераду Арганізацыя забароны хімічнай зброі (АЗХЗ) заявіла, што лабараторны аналіз пацвердзіў выкарыстанне забароненага нервова-паралітычнага рэчывы (зарына), а таксама баявога атрутнага рэчыва (хлору) падчас баявых дзеянняў у паўночнай Сірыі летась, паведамляе «Голос Америки».

АЗХЗ указала ў сваёй афіцыйнай заяве, што зарын быў выкарыстаны на поўдзень ад горада Лтамена ў правінцыі Хама 24 сакавіка 2017 года.

Спецыялісты таксама прыйшлі да высновы, што «хлор, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваўся як хімічная зброя ў бальніцы Лтамены і на прылеглай да яе тэрыторыі 25 сакавіка 2017 года».

Апошнія навіны