BE RU EN

Нарвежскія парламентарыі вылучылі Трампа на Нобелеўскую прэмію міру

  • 13.06.2018, 19:04

Раней кандыдатуру прэзідэнта ЗША вылучыла група амерыканскіх заканадаўцаў.

Два нарвежскія парламентарыі вылучылі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на Нобелеўскую прэмію міру пасля сустрэчы Трампа з паўночнакарэйскім дыктатарам Кім Чэн Ынам, якая адбылася ў Сінгапуры, паведамляе «Голос Америки».

Хрысціян Тыбрынг-Гьеддэ і Пер-Вілі Амундсен, якія належаць да Партыі прагрэсу, у сераду заявілі нарвежскаму інфармагенцтву NTB, што прэзідэнт Трамп «зрабіў велізарны і важны крок у бок раззбраення, міру і прымірэння паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй».

Група амерыканскіх заканадаўцаў таксама падтрымлівае намінацыю Трампа на Нобелеўскую прэмію міру за 2019 год.

Разгляд і прысуджэнне ўзнагароды адбываецца ў Нарвегіі.

Кандыдатуры павінны быць паведамленыя Нобелеўскаму камітэту да першага лютага.

Апошнія навіны