BE RU EN

Менчукоў плануюць перасяляць у Смалявічы

  • 13.06.2018, 18:24

Ужо падрыхтаваны праект адпаведнага ўказа.

Не сакрэт, што ў чарзе на кватэру стаяць многія менчукі, некаторыя - не адзін дзясятак гадоў. Дзяржава паспрабавала знайсці выхад з сітуацыі, якая склалася.

Ужо падрыхтаваны праект указа аб выдаванні дадатковай дзяржаўнай падтрымкі менчукам, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, для будаўніцтва жылля ў Смалявічах, піша kp.by.

Гэта своеасаблівы эксперымент з Менскам і Смалявічамі - дзяржпадтрымку прапануюць тым сталічным чаргавікам, якія пераедуць у Смалявічы на пастаяннае месца жыхарства - незалежна ад таго, маюць яны права на дзяржпадтрымку ці не.

Такім чынам чыноўнікі спрабуюць прастымуляваць рух чаргавікоў з Менска ў гарады-спадарожнікі.

Апошнія навіны