BE RU EN

На трох вуліцах Менска спыніўся рух тралейбусаў

  • 13.06.2018, 17:50

Прычына ў адсутнасці электраэнэргіі.

Чытачы onliner.by паведамляюць пра тое, што ў Менску ў раёне Партызанскага праспекта і вуліцы Аранскай, вуліц Маякоўскага і Дзянісаўскай нечакана спыніўся рух тралейбусаў. Грамадскі транспарт спыніўся, некаторыя аўтамабілі стаяць проста на пуцеправодах.

Тралейбусы спыніліся

У «Мінсктрансе» паведамілі, што спыненне тралейбусаў адбылася а 16:54.

- На вуліцах Аранскай, Маякоўскага, Дзянісаўскай праз адсутнасць электраэнэргіі адбылося спыненне руху тралейбусаў на маршрутах №3, 5, 6, 15, 19, 20, 24, 30, 36, 16, - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, а 17:26 рух быў адноўлены.

Святлафоры адключыліся

Акрамя таго, паступае інфармацыя аб тым, што на некаторых вуліцах горада не працуюць святлафоры. Журналістам гэтыя звесткі пацвердзілі ў СМЭП Менгарвыканкама.

- Праз адсутнасць электраэнэргіі не працуюць 13 святлафорных аб'ектаў, - паведамілі ў СМЭП.

Апошнія навіны