BE RU EN

Суркоў захаваў сваю пасаду ў адміністрацыі Пуціна

  • 13.06.2018, 17:18

14 траўня ў Крамлі каментавалі магчымую адстаўку Суркова.

Уладзіслаў Суркоў зноў прызначаны памочнікам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

Раней у СМІ паведамлялася, што памочнік прэзідэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў, які адказвае за ўкраінскі кірунак і супрацоўніцтва з самаабвешчанай Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй, можа пакінуць сваю пасаду пасля перастановак у адміністрацыі Уладзімір Пуціна.

14 траўня ў Крамлі каментавалі магчымую адстаўку Суркова, а блізу двух тыдняў расейскія выданні называлі меркаваную новую кандыдатуру на ягонае месца.

Апошнія навіны