BE RU EN

Па Гародні ўначы праехала кіламетровая калона вайсковай тэхнікі

  • 13.06.2018, 13:49

Што стала з асфальтам на дарогах?

Перамяшчэнне гусенічнай тэхнікі па асфальце заўсёды адгукаецца болем у сэрцах аўтаўладальнікаў, асабліва тых, хто плаціць падатак за дарогі, піша сайт autogrodno.by.

Учорашні праезд калоны вайсковай тэхнікі выклікаў неадназначную рэакцыю ў сацыяльных сетках. Напрыклад, на вуліцы Савецкіх Памежнікаў тэхніка пакінула пасля сябе сляды на дарожным пакрыцці.

Чытач Дзмітрый даслаў відэа руху калоны, а журналісты паглядзелі на стан асфальту праз 12 гадзін.

- Вайсковай тэхнікі было шмат і большасць - гусенічная. Агулам калона праязджала насупраць нас цягам 8 хвілін. Займалі адразу дзве паласы і ехалі ў суправаджэнні ДАІ. За калонай заставалася шмат пылу і дыму. Асфальт таксама не ў найлепшым стане, - распавёў аўтар відэа Дзмітрый.

Увага, ненарматыўная лексіка:

Нават праз ноч на дарозе віднеюцца выразныя сляды ад гусеніц.

Дасталася нават «ляжачым паліцыянтам»:

Апошнія навіны