BE RU EN

Беларусы стварылі тэхналогію распазнання твараў, здольную адрозніць двайнят

  • 12.06.2018, 21:50

Платформа FaceKey здольная імгненна распазнаць чалавека пры дапамозе мабільнага тэлефона.

Распрацоўшчыкі «Сінезіс» стварылі платформу FaceKey, здольную імгненна распазнаць чалавека пры дапамозе мабільнага тэлефона. Платформа скануе твар праз камеру і вызначае, хто перад ёй - уладальнік прылады або невядомы. Дзякуючы распрацоўцы ўчыніць злачынства з чужога гаджэта стане немагчыма - усе трансакцыі будуць даступныя толькі гаспадару тэлефона, піша tut.by.

«У свеце больш за 5 мільярдаў чалавек карыстаецца смартфонамі. Практычна кожны захоўвае ў тэлефоне асабістыя звесткі, выкарыстоўвае банкаўскія дадаткі, кліенты інтэрнэт-крам і розныя аплатныя сэрвісы. Таму цяпер пытанне бяспекі доступу да персанальных звестак стаіць на першым месцы», - распавядае Дзмітрый Фёдараў, кіраўнік кірунку R&D (даследаванне і распрацоўка) кампаніі «Сінезіс». - Дзякуючы FaceKey зламыснікі проста не змогуць правесці якую-небудзь трансакцыю з чужога мабільнага тэлефона ці іншага гаджэта.

FaceKey працуе проста. Уладальнік прылады загружае адну або некалькі сваіх фатаграфій, прычым яны могуць быць з пашпарта пяцігадовай даўнасці або з сацыяльных сетак. Дадатак адкрывае камеру тэлефона, скануе чалавека і параўноўвае з тварам на загружаных фота. Алгарытм можа прапанаваць карыстальніку прачытаць фразу, напісаную на экране, альбо вымавіць 3 лічбы - так ён зразумее, што каля камеры рэальны чалавек, а не яго фотаздымак ці відэа з экрана іншай прылады.

«Сістэма выкарыстоўвае штучны інтэлект і адрознівае людзей лепш, чым гэта робіць чалавек. Нават калі параўнанне адбываецца пры дрэнным асвятленні, а перад камерай - нехта ў акулярах з напалову закрытым тварам. Мы тэставалі платформу на кліенце, у якога ёсць брат-блізнюк. Алгарытм адрозніў яго ад брата на 80%. Гэта добры вынік, бо ў такіх выпадках звычайны чалавек не змог бы імгненна іх адрозніць», - каментуе Дзмітрый Фёдараў.

FaceKey ўкараняецца ў любы кліенцкі дадатак, дзе неабходна праводзіць верыфікацыю другога ўзроўню. «Сінезіс» цяпер вядзе перамовы з кампаніямі банкаўскай сферы, сеткай каршэрынгаў, буйнымі аплатнымі агрэгатарамі, дзе верыфікацыя па твары зможа пазбавіць карыстальнікаў ад пагрозы ашуканцаў.

Апошнія навіны