BE RU EN

У Парыжы невядомы захапіў закладнікаў і абліў іх бензінам

  • 12.06.2018, 20:23

Захопнік запатрабаваў сустрэчу з прадстаўнікамі пасольства Ірана.

Як паведамляе агенцтва Reuters, вечарам 12 чэрвеня невядомы мужчына ўзяў у закладнікі двух чалавек у 10-й акрузе Парыжа. Ён абліў людзей бензінам і прыстрашыў забіць іх, калі паліцыя не будзе выконваць яго патрабаванні, паведамляе РБК.

Паводле наяўных звестак, у першую чаргу захопнік запатрабаваў, каб яму далі сувязь з іранскай амбасадай, праз якую мужчына мае намер перадаць свой зварот ураду Францыі.

Паліцыя акружыла месца здарэння. Прадстаўнік парыжскай паліцыі Іў Лефебр заявіў, што ўлады будуць весці перамовы са злачынцам. З ягоных слоў, гаворка пра тэракт пакуль не ідзе.

Паводле звестак Figaro, закладнікі знаходзяцца ў офісе рэкламнай кампаніі Mixicom, якая працуе з вядомымі блогерамі, што размяшчаюць запісы на YouTube. Ужо вядома, што злачынца увайшоў у будынак пад выглядам разносчыка ежы.

Апошнія навіны