BE RU EN

Вікторыя Азаранка: Склад удзельніц турніру ў Сан-Хасэ будзе вельмі моцным

  • 12.06.2018, 20:21

Былая першая ракетка свету пракаментавала сваю пастанову выступіць на турніры ў Сан-Хасэ.

Былая першая ракетка свету, двухразовая чэмпіёнка Australian Open і алімпійская чэмпіёнка Лондана-2012, беларуска Вікторыя Азаранка пракаментавала сваю пастанову выступіць на турніры ў Сан-Хасэ, які пройдзе з 30 ліпеня да 5 жніўня, паведамляе «Прессбол».

- Я некалькі разоў брала ўдзел у гэтых спаборніцтвах. Гэта заўсёды быў вельмі прыемны досвед. Заўзятары ў Каліфорніі выдатна падтрымліваюць гульцоў, а склад удзельніц турніру будзе вельмі моцным. Таксама хацелася б ацаніць інфраструктуру ў Сан-Хасэ, - цытуе Азаранку афіцыйны сайт тура.

У Сан-Хасэ таксама згуляюць расейка Марыя Шарапава, амерыканкі Серэна Уільямс, Мэдысан Кіс і Кока Вандэвеге.

Апошнія навіны