BE RU EN

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Гішпаніі ўзначаліў «Рэал»

  • 12.06.2018, 18:34

Кантракт з Хуленам Лапетэгі разлічаны на тры сезоны.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Гішпаніі Хулен Лапетэгі ўзначаліць «Рэал», паведамляе «Трибуна» са спасылкай на афіцыйны сайт мадрыдскага клуба.

51-гадовы спецыяліст прыступіць да працы па завяршэнні ЧС-2018. Кантракт з ім разлічаны на тры сезоны.

Лапетэгі трэніруе нацыянальную каманду Гішпаніі з 2016 года. Пры ім каманда правяла 19 матчаў і не саступіла ніводнага (13 перамог і 6 нічыіх).

На клубным узроўні ён працаваў з «Порту», а ў сезоне-2008/09 узначальваў «Рэал Мадрыд Кастылія».

Апошнія навіны