BE RU EN

Лія Ахеджакава пра Курапаты: Там, дзе расстрэльвалі, размяшчаць рэстарацыю ганебна

  • 12.06.2018, 17:22

Знакамітая расейская актрыса падтрымала абаронцаў урочышча.

Народная акторка Расеі Лія Ахеджакава («Службовы раман», «Масква слязам не верыць», «Гараж» і інш.) сказала «Радыё Свабода», што ведае пра Курапаты, як месца масавых расстрэлаў, а навіну пра адкрыццё там рэстарацыі ўспрыняла эмацыйна.

«Божа, яны звар’яцелі? Хто гэтыя людзі? Яны б яшчэ туалет адкрылі на такім месцы! Крыжа на іх няма! «Крыжа няма» - не ў тым сэнсе, што не вераць, а што гэта мярзота. Абы толькі грошы ўкласці, абы бізнэс развіваўся. А сумленне ж павінна быць хоць нейкае?

Трэба памятаць, што ёсць і людзі крайніх учынкаў, і іх сапраўды спаляць! Абавязкова знойдзецца хтосьці, хто не будзе доўга ўгаворваць, казаць пра сумленне, спаляць і ўсё.

Але я б усё ж заклікала да сумлення. Там, дзе расстрэльвалі нявінных людзей, размяшчаць рэстарацыю, туалет, лазню, пральню - ганебна!», - заявіла акторка.

Апошнія навіны