Даляр і еўра падаражэлі
- 12.06.2018, 17:04
На валютных таргах 12 чэрвеня беларускі рубель здаў да амерыканскай і еўрапейскай валюты.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Даляр падаражэў на Br0,0057 да Br2,0029 (11 чэрвеня - Br1,9972 за $1).
Еўра падаражэў на Br0,006 і каштуе Br2,3622 (11 чэрвеня - Br2,3562 за 1 еўра).
Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,0102 да Br3,1939 за 100 расейскіх рублёў (11 чэрвеня - Br3,2041 за 100 расейскіх рублёў).