BE RU EN

Відэа з велізарным Месяцам на Канарах стала хітом сеціва

  • 12.06.2018, 14:05

Відэаролік за некалькі дзён сабраў больш за 1,3 мільёнаў праглядаў на YouTube.

На YouTube-канале APOD быў апублікаваны відэаролік, зняты прафесійным гішпанскім відэааператарам Даніэлем Лопэсам. Відэа за некалькі дзён стала інтэрнэт-хітом, набраўшы 1,3 мільёна праглядаў, паведамляе korrespondent.net.

Уражальнае відовішча было знятае ў гарах Канарскіх выспаў. Здымка праводзілася пры дапамозе даўгафокуснага аб'ектыва з адлегласці 16 кіламетраў. За кошт гэтага здаецца, што месяц памерам з гару, а людзі - зусім малюсенькія.

Апошнія навіны