BE RU EN

Відэафакт: Расейскае пасольства ў Бэльгіі закідалі мячамі

  • 11.06.2018, 20:47

Актывісты правялі акцыю супраць рэпрэсій напярэдадні ЧС-2018.

Актывісты бэльгійскага аддзялення Amnesty International правялі пікет ля расейскай амбасады ў Брусэлі акцыю супраць рэпрэсій, за вызваленне кіраўніка чачэнскага «Мемарыялу» Аюба Ціціева, паведамляе graniru.org.

Як паведамляе тэлеканал HLN, адзінаццаць «футбалістаў» у майках з надпісам #JusticeForOyub («Правасуддзе для Аюба») прынеслі да пасольства сто футбольных мячоў і па свістку адправілі іх за браму дыпмісіі.

Актывісты такім чынам выказалі пратэст супраць пераследаў праваабаронцаў у Расеі напярэдадні футбольнага чэмпіянату. «Мы патрабуем вызваліць Аюба Ціціева, кіраўніка чачэнскага аддзялення паважанай расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял», які ўжо паўгода сядзіць у турме паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў, - заявіў кіраўнік фламандскай «Амністыі» Віс дэ Жвір. - Ён вязень сумлення і свайго роду сімвал - у Расеі у турме знаходзяцца тысячы актывістаў».

Апошнія навіны