BE RU EN

Беларуская лыжніца Камінская будзе выступаць за Украіну

  • 11.06.2018, 19:36

Беларуская федэрацыя лыжных гонак дазволіла Камінскай перайсці да суседзяў без карантыну.

Беларуская лыжніца Валянціна Камінская будзе выступаць за Украіну, паведамляе «Прессбол».

Беларуская федэрацыя лыжных гонак дазволіла Камінскай перайсці да суседзяў без карантыну. Фота адпаведнага дакумента падаў «Прессбол».

Камінская была адзінай народжанай беларускай лыжніцай у складзе нашай нацыянальнай каманды на Алімпіядзе ў Пхенчхане. Ціханава, Сераносава і Кірылава - натуралізаваныя расейкі.

У Пхенчхане Камінская стала 47-й у спрынце, 70-й у гонцы на 10 км і 45-й у гонцы на 30 км. На Алімпіядзе-2014 у Сочы лыжніца заняла 46-е месца ў спрынце.

Апошнія навіны