BE RU EN

Два беларускія спартоўцы дыскваліфікаваныя за допінг на чатыры гады

  • 11.06.2018, 18:30

На допінгу трапілася лёгкаатлетка Анастасія Мазурына і вясляр Арцём Ліпскі.

Два беларускія спартоўцы, лёгкаатлетка Анастасія Мазурына і прадстаўнік акадэмічнага веславання Арцём Ліпскі, дыскваліфікаваныя за допінг на чатыры гады.

Такая інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, паведамляе БелТА.

У допінг-спробе Анастасіі Мазурынай былі выяўленыя забароненыя ў спорце субстанцыі (метабаліты дэгідрахлорметылтэстастэрона, метэналона, метандыенона, трэнбалона, тамоксіфена і анастразола). У спартоўкі ануляваныя вынікі, дасягнутыя з 30 лістапада 2017 года.

У спробе Арцёма Ліпскага знойдзены метабаліт дэгідрахлорметылтэстастэрона. Паводле пастановы дысцыплінарнай антыдопінгавай камісіі ануляваныя вынікі атлета з 20 снежня 2017 года.

Апошнія навіны