У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
- 11.06.2018, 18:16
Па краіне магчымыя навальніцы і моцны вецер.
Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на другую палову дня панядзелка, паведамляе tut.by.
Па краіне магчымыя навальніцы і моцны вецер, паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.
11 чэрвеня з 14.30 да 21 гадзіны на заходняй палове рэспублікі чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, град і моцныя ліўні. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца ў першую палову ночы 12 чэрвеня.
У Менску сёння з 20 да 23 гадзін чакаецца навальніца.
На тыдні сіноптыкі прагназуюць гарачае надвор'е.
У аўторак, 12 чэрвеня, уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень па ўсходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер уначы няўстойлівы, удзень заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да + 10... 16°С, у другой палове дня павысіцца да +19... 25°С; на паўднёвым усходзе цяплей - уначы +17... 18°С, удзень +26... 28°С.