BE RU EN

Блогер высмеяў палітыку Лукашэнкі

  • 11.06.2018, 11:02

Андрэй Павук выпусціў чарговы палітычна-сатырычны кліп.

Блогер Андрэй Павук з пасёлка Кастрычніцкі выпусціў чарговы палітычна-сатырычны кліп, паведамляе гомельская «Вясна».

Дзеянні адбываюцца ў закінутым доме з пабітым шклом. Блогер спявае пра будаўніцтва АЭС у Беларусі, палітычны пераслед за іншадумства, высмейвае папулісцкую палітыку дыктатара і занадта доўгае знаходжанне яго ва ўладзе.

«У Беларусі вельмі мала палітычнай сатыры, – каментуе аўтар роліка Андрэй Павук. – Здымкі ў разбуранай хаце – высмейванне адвечнай мантры чыноўнікаў на чале з Лукашэнкам наконт “дабрабыту”, “росквіту” і “стабільнасці” ў нашай краіне».

Апошнія навіны