Беларускія гандбалісты згулялі ўнічыю з Аўстрыяй у кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2019
- 10.06.2018, 19:19
Матч завяршыўся з лікам 28:28.
Каманда Беларусі ў гандболе згуляла ўнічыю з аўстрыйцамі ў першым матчы плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2019 - 28:28, паведамляе tut.by.
Букмекеры ўважалі беларусаў фаварытамі паядынку, але аўстрыйцы навязалі камандзе Юрыя Шаўцова сур'ёзную барацьбу. Больш за тое, за дзве хвіліны да канца гульні яны вялі 27:25, але Беларусь усё ж змагла адыграцца ў самым канцы паядынку.
Беларусь: Мацкевіч, Салдаценка; Броўка (2), Бабічаў, Шыловіч (5), Пухоўскі (7), Рутэнка (2), Нікуленкаў, Карвацкі, Юрынок (1), Баранаў (3), Падшывалаў (2), Каралёк (5), Цітоў, Бохан, Гайдучэнка (1).
Аўстрыя: Бауэр, Піліповіч; А. Херман (2), Бажовіч (2), Фрымель, Клопчыч (3), Жыўковіч (3), Цайнер (2), Елінек (1), Білык (7), Вагнер (4), Брэг, Хербургер, Сантас ( 3), Нойхольд, Кірвелявічус.