BE RU EN

Мікалай Сігневіч: Вядома, я лепшы за Мэсі

  • 10.06.2018, 18:15

Нападнік БАТЭ адказаў на пытанні заўзятараў.

Мікалай Сігневіч параўнаў сябе з зоркай «Барселоны», паведамляе «Трибуна».

Пра будучыню

Ці застануся назаўжды ў БАТЭ? Думаю, не. Цяпер пра змену клуба не задумваўся, але часам узнікаюць такія думкі.

Пра параўнанне з Мэсі

Вядома, я лепшы за Мэсі. Жонка мне так заўсёды кажа.

Пра найважнейшыя якасці для футбаліста

Працаздольнасць, руплівасць і пачуццё гумару.

Што сказаць, апынуўшыся перад вядучым твітэра берасцейскага «Дынама»

У іх ёсць твітэр?

Апошнія навіны