BE RU EN

Відэафакт: Макрон адпомсціў Трампу за дужы поціск рукі

  • 10.06.2018, 18:02

Прэзідэнт Францыі паціснуў амерыканскаму лідару руку так, што ў таго засталіся сляды ад пальцаў.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на саміце G7 у Канадзе паціснуў руку Дональду Трампу так моцна, што ў амерыканскага лідара засталіся відавочна бачныя сляды ад пальцаў, піша «Медуза».

Поціскі рук Макрона і Трампа прыцягваюць да сябе асаблівую ўвагу з першай сустрэчы лідараў ЗША і Францыі ў Брусэлі ў траўні 2017 года, калі Макрон і Трамп ціснулі адзін аднаму рукі так, што збялелі костачкі. Кожная іх наступная сустрэча таксама суправаджалася адмысловымі поціскамі рук, у тым ліку падчас візіту Макрона ў ЗША ў красавіку.

Апошнія навіны