BE RU EN

Папа Рымскі заклікаў да выкарыстання альтэрнатыўных тыпаў энэргіі

  • 10.06.2018, 12:24

Пантыфік назваў Зямлю «садам, атрыманым ад творцы».

Папа Рымскі Францішак у звароце да кіраўнікоў нафтавых і газавых кампаній свету заявіў, што пагоня чалавецтва за павелічэннем аб'ёмаў энэргіі можа прывесці да гібелі мноства людзей. Пра гэта ён заявіў на міжнароднай канферэнцыі «Перадача энэргіі і клопат аб нашым агульным доме», якая праходзіць у Ватыкане.

Гаворка апублікаваная на сайце рэзідэнцыі Папы Рымскага.

«Цывілізацыя патрабуе энэргіі, але выкарыстанне энэргіі не павінна руйнаваць цывілізацыю», - заявіў пантыфік.

З ягоных слоў, распрацоўкі выкапнёвага паліва ва ўмовах рэкорднай канцэнтрацыі парніковых газаў у атмасферы Зямлі выклікаюць боязь. Папа Рымскі заклікаў працягваць пошук і нарошчваць вытворчасць і выкарыстанне альтэрнатыўных тыпаў энэргіі.

«Энэргія павінна быць чыстай, выпрацаванай шляхам памяншэння сістэматычнага выкарыстання выкапнёвага паліва. Наша жаданне забяспечыць энэргіяй усіх не павінна прывесці да непажаданага эфекту, да незваротных кліматычных зменаў», - заявіў пантыфік.

«Мы атрымалі Зямлю як дом-сад ад Творцы, не будзем жа перадаваць яе будучым пакаленням у выглядзе пустэльні», - рэзюмаваў Папа Рымскі.

Апошнія навіны