BE RU EN

FT: ЗША вымушаюць Кітай падпісаць доўгатэрміновыя кантракты на імпарт энэргарэсурсаў

  • 28.05.2018, 18:35

Амерыканскія ўлады спрабуюць скараціць двухбаковы гандлёвы дэфіцыт.

ЗША дамагаюцца ад Кітая падпісання доўгатэрміновых кантрактаў на імпарт амерыканскіх сельгаставараў і энэргарэсурсаў. Пра гэта піша Financial Times.

Як стала вядома, такім чынам амерыканскія ўлады спрабуюць скараціць двухбаковы гандлёвы дэфіцыт сумаю ў $337 млрд.

«Але гэты крок можа азначаць адмову кітайскага бізнэсу ад ключавых хаўруснікаў ЗША, такіх як ЕЗ, Аўстралія, Бразілія і Аргентына, чый экспарт можа быць закрануты гамбітам прэзідэнта (ЗША) Дональда Трампа», - паведамляе выданне.

Як чакаецца, падчас паездкі ў Кітай міністр гандлю ЗША Уілбур Рос закране тэму дадатковых закупак тавараў, якія Пекін на гэты момант імпартуе з іншых краін.

Апошнія навіны