BE RU EN

Францыя прадставіць грамадзянства мігранту з Малі, які выратаваў дзіця

  • 28.05.2018, 16:52

Мамуд Гасама стане пажарным і будзе выкарыстоўваць свае навыкі ў працы.

Улады Францыі дапамогуць атрымаць грамадзянства краіны грамадзяніну Малі Мамуду Гасама, які з рызыкай для жыцця выратаваў у Парыжы дзіця ад падзення з чацвёртага паверха, паведамляе «Радыё Свабода».

Відэа з 22-гадовым Гасама, які караскаецца ўгору па гаўбцах, каб дапамагчы маленькаму дзіцяці, шырока разышлося ў сацыяльных сетках. Героя відэа ў каментарах празвалі «Чалавекам-павуком» за прадэманстраваную адвагу і спрыт.

Мігранта з Малі, які прыехаў у Францыю некалькі месяцаў таму, прыняў у Елісейскім палацы прэзідэнт Эмануэль Макрон. Ён назваў ягоны ўчынак «выбітным» і паабяцаў, што французскія ўлады дапамогуць ягонай легалізацыі ў краіне. Макрон прапанаваў Гасама пасля атрымання неабходных дакументаў стаць пажарнікам і выкарыстоўваць свае навыкі «на штодзённай аснове».

Апошнія навіны