BE RU EN

Сталі вядомыя ўсе магчымыя спаборнікі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

  • 28.05.2018, 16:20

Сярод магчымых спаборнікаў у другім раундзе значацца знакамітыя апаненты.

Барысаўцы пачнуць кваліфікацыю з другога раунда, дзе трапяць у кошык сеяных. Сярод магчымых спаборнікаў у другім раундзе значацца «Црвена Звезда», «Русенборг», «Клуж», піша «Трибуна».

У трэцім раундзе кваліфікацыі БАТЭ пакуль знаходзіцца ў кошыку нясеяных. Аднак можа стаць сеяным, у выпадку вылету больш рэйтынгавых спаборнікаў у папярэдніх раундах. Магчымыя апаненты ў трэцім раундзе: «Селтык», «Лудагорац», «Зальцбург», АПОЭЛ, «Легія», «Астана».

У чацвёртым раундзе кваліфікацыі БАТЭ, хутчэй за ўсё, будзе нясеяным.

Лёсаванне першага і другога раундаў пройдзе 19 чэрвеня.

Апошнія навіны