Парашэнка: Мы скарыстаемся Javelin у выпадку правакацый
- 28.05.2018, 15:49
УСУ будзе выкарыстоўваць супрацьтанкавыя ракетныя комплексы ў выпадку наступу баевікоў.
Узброеныя сілы Украіны будуць выкарыстоўваць супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin выключна ў выпадку правакацый баевікоў на Данбасе, заявіў 28 траўня ў Twitter украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка, паведамляе «Гордон».
«Супрацьтанкавы ракетны комплекс Javelin, які Украіна атрымала ад ЗША, працуе паводле прынцыпу «стрэліў – забыўся». Але УСУ будуць выкарыстоўваць Javelin выключна ў выпадку правакацый або разгортвання наступаў баевікоў, падкантрольных Крамлю», - напісаў кіраўнік дзяржавы.
22 траўня ва Украіне ўпершыню выпрабавалі Javelin. Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў заяўляў, што зброя паспяхова трапляла ва ўсё цэлі.