BE RU EN

Сярэдні заробак у Літве вырас да €895

  • 28.05.2018, 14:57

Сярэдні заробак павялічыўся на 1,2%.

Сярэдні заробак у Літве "на паперы" ў першым квартале 2018 года склаў 895,2 еўра: у дзяржаўным сектары - 885,2, у прыватным - 900 еўраў, паведамляе Delfi.

Паводле звестак Дэпартамента статыстыкі, у параўнанні з 4 кварталам 2017 г сярэдні заробак у Літве павялічыўся на 1,2%: у дзяржсектары знізіўся на 2,4%, у прыватным павялічыўся на 3%.

Сярэдні заробак "на рукі" склаў 700,2 еўра і, у параўнанні са звесткамі за 4 квартал 2017 г, павялічыўся на 1,4%: у дзяржсектары склаў 693,4 еўра (на 1,7% менш), у прыватным сектары - 703,5 еўра (на 3% больш).

Рэальны заробак у першым квартале 2018 г у параўнанні з 4 кварталам 2017 г быў на 1% большы: у дзяржсектары знізіўся на 2,1%, у прыватным павялічыўся на 2,6%.

Падвышэнне заробку ў першым квартале 2018 г абумоўленае падвышэннем мінімальнага заробку і падвышэннем базавай сумы заробкаў палітыкаў, суддзяў, дзяржслужбоўцаў, работнікаў бюджэтных структур і іншымі прычынамі.

Апошнія навіны