BE RU EN

У сеціва выклалі дакументальны фільм пра Алега Сянцова

  • 28.05.2018, 9:30

Кінастужка «Працэс. Расейская дзяржава супраць Алега Сянцова» знялі супольна Эстонія, Польшча і Чэхія.

У вольны доступ у сеціва выклалі дакументальны фільм пра ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцов , якога незаконна асудзілі ў Расеі,.

Кінастужку «Працэс. Расейская дзяржава супраць Алега Сянцова» знялі супольна Эстонія, Польшча і Чэхія. Фільм агучаны на расейскай, украінскай і ангельскай мовах.

«Цяпер яго можа глядзець не толькі багемная публіка і журы фестываляў, а яго мусяць паглядзець усе», - напісаў у сваім Facebook намеснік гендырэктара тэлеканала ATR Айдэр Муждабаеў. «Не ведаю, ці мая публічная крытыка падзейнічала на праваўладальнікаў (аўтараў я прасіў пра гэта асабіста яшчэ 9 месяцаў таму) ці ў саміх у іх сумленне прачнулася, гэта ўсё адно», - адзначыў ён.

Сянцоў галадае 15-ы дзень.

Апошнія навіны