BE RU EN

Дапамога з прычыны беспрацоўя скарацілася. Што можна купіць на гэтую суму?

  • 28.05.2018, 8:56

Сярэдняя сума дапамогі на аднаго беспрацоўнага беларуса ў краіне стане яшчэ меншай - 27,5 рублёў (14$) у красавіку.

У сакавіку сярэдняя сума выплат дапамог з прычыны беспрацоўя складала 28,08 рублёў.

Пры гэтым 27,5 рублёў складае ўсяго 13,3 адсоткаў ад сумы бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

«Вечерний Бобруйск» падлічыў, што на 27,5 рублёў можна купіць пяць боханаў хлеба вагой паўкілаграма, пяць літраў малака, тры кілаграмы бульбы, два кілаграмы курыцы і два дзясяткі курыных яек.

Апошнія навіны