BE RU EN

Сяргей Касціцын здзівіў аматараў хакею надпісам на майцы

  • 27.05.2018, 21:57

Нападнік нацыянальнай каманды Беларусі і менскага «Дынама» быў зняты на адпачынку ў майцы з неадназначным надпісам.

Нападнік зборнай Беларусі і менскага «Дынама» Сяргей Касціцын быў зняты фатографам на адпачынку ў майцы з неадназначным надпісам, піша «Прессбол».

«Гарэлка зрабіла мяне лепшым», – абвяшчае прынт на футболцы хакеіста.

Нагадаем, пасля сезону, праведзенага ў ніжагародскім «Тарпеда», Касціцын вярнуўся ў шэрагі сталічных "зуброў". Ягоны новы кантракт з «Дынама» складзены на два гады.

Апошнія навіны